Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1917 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1919



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 169 648 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 147 316 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 308 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 30 059 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 718 238 тэстаў.

18 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/86/57614
Текущая дата: 26.11.2024