Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 снежня ў Беларусі зарэгістравана 175 416 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 893 выпадкі.
152 930 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 295 пацыентаў.
Усяго праведзена 3 794 812 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 333 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 75,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,7 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 17,6 млн заражаных, Індыя — больш за 9,9 млн, Бразілія — больш за 7 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 21 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/86/57688
Текущая дата: 26.11.2024