Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 снежня ў Беларусі зарэгістравана 177 274 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 858 выпадкаў.
154 807 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 877 пацыентаў.
Усяго праведзена 3 803 118 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 341 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 77,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,7 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 18 млн заражаных, Індыя — больш за 10 млн, Бразілія — больш за 7 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 22 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/86/57689
Текущая дата: 26.11.2024