Аб гэтым паведамілі ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (Дзяржатамнаглядзе).
Беларускай АЭС выдадзены дазвол на права выканання этапнай праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока.
"21 снежня калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у ліцэнзію ДП "Беларуская АЭС" на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення, якія даюць магчымасць пачаць выкананне этапнай праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі энергаблока нумар 1", - паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.
Гэта рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, што абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў праверку гатоўнасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць.
Першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантралюемым узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя дазваляюцца пасля праверкі гатоўнасці да адпаведных этапаў уводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).
Пасля завяршэння гэтых этапаў разгледзяць пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока. Яна выдаецца да пачатку работы дзяржаўнай камісіі па прыёмцы аб`екта ў эксплуатацыю.
Дзяржатамнагляд звяртае ўвагу: перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС у адпаведнасці з заканадаўствам пройдуць грамадскія слуханні. Іх мэта - давесці да грамадскасці інфармацыю аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі - у I паўгоддзі 2022-га.
22 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
22 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/86/57704
Текущая дата: 26.11.2024