Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 141 609 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 701 выпадак.
118 924 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1729.
Усяго праведзена 3 335 788 тэстаў на каранавірус.
Памер 1181 (+7) пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 64 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 14 млн заражаных, Індыя — больш за 9 млн, Бразілія — больш за 6 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 3 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/87/57348
Текущая дата: 06.11.2024