Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 10 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 154 392 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 939 выпадкаў.
132 085 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 135 пацыентаў.
Усяго праведзена 3 517 016 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 238 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 69,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 15,8 млн заражаных, Індыя — больш за 9,7 млн, Бразілія — больш за 6,7 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 10 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/87/57472
Текущая дата: 06.11.2024