Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 158 334 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 975 выпадкаў.
135 992 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 992 пацыенты.
Усяго праведзена 3 578 661 тэст на каранавірус.
Памерлі 1 254 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 71,5 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,6 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 16,2 млн заражаных, Індыя — больш за 9,8 млн, Бразілія — больш за 6,8 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 12 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/87/57555
Текущая дата: 26.11.2024