Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 138 219 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравеў 115 587 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 30 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 138 219 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 1 572 выпадкі.

115 587 чалавек больш не хварэе.

Усяго праведзена 3 279 137 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1166 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 63 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 13 млн заражаных, Індыя — больш за 9 млн, Бразілія — больш за 6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 1 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/88/57317
Текущая дата: 06.11.2024