Белорусский портал в Казахстане

Мінулы лістапад быў цяплейшы за норму ў сярэднім на 3 градусы



Тэмпература паветра ў Беларусі ў лістападзе амаль на 3 градусы перавысіла кліматычную норму, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі за лістапад склала плюс 3,8 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 2,9 градуса. Так цёпла ў гэтым месяцы за пасляваенны перыяд бывала прыкладна адзін раз у 9 гадоў, а з 1981 года — прыкладна раз у 5 −6 гадоў. Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася паўсюдна. Усе тры дэкады месяца былі цёплымі: у першай тэмпература была вышэй за норму на 4,1 градуса, у другі — на 1,9, у трэцяй — на 3 градусы», - распавялі ў Белгідрамеце.

За лістапад у сярэднім па краіне выпала 35,9 мм ападкаў (78% ад кліматычнай нормы). Больш за ўсё іх было на тэрыторыі Віцебскай вобласці (49,4 мм, або 101% ад кліматычнай нормы за месяц). Менш за ўсё ападкаў было адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці — 24,7 мм, або 54% ​​ад кліматычнай нормы.

Звязда, 2 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/88/57333
Текущая дата: 26.11.2024