Белорусский портал в Казахстане

Генпракуратура: Выбух аўто ў Гродне — акт тэрарызму



Пашкоджанне аўтамабіляў у Гродне кваліфікавана як акт тэрарызму. Інфармацыя пра гэта размешчана ў Тelegram-канале Генеральнай пракуратуры.

Сёння ноччу ў адным з двароў у Гродне выбухам пашкодзіла «Шкоду», якая належыць супрацоўніку міліцыі, а таксама тры прыпаркаваныя побач аўтамабіля. Па факце пашкоджання аўто агульнанебяспечным спосабам была заведзена крымінальная справа.

«Прымаючы пад увагу наяўнасць прыкмет акта тэрарызму, дзеянні нявысветленых асоб па ўказанні генеральнага пракурора перакваліфікаваныя на ч.1 арт. 289 КК», — гаворыцца ў паведамленні.

Здзяйсненне выбуху, падпалу, затаплення, іншых дзеянняў агульнанебяспечным спосабам альбо якія ствараюць небяспеку гібелі людзей, нанясення iм цялесных пашкоджанняў цi наступлення iншых цяжкіх наступстваў у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, або перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, альбо застрашвання насельніцтва, альбо дэстабілізацыі грамадскага парадку (акт тэрарызму) - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

Для далейшага расследавання крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.

Звязда, 20 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/89/57064
Текущая дата: 06.10.2024