Атрад спецыяльнага прызначэння «Берутк», які тыдзень таму атрымаў прыстаўку «асобны» з пераўтварэннем у воінскую часць, атрымае свой баявы сцяг. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У гэтыя хвіліны ў Зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пачынаецца ўрачысты рытуал уручэння баявога сцяга вайсковай часці 5528 унутраных войскаў МУС. Удзел у мерапрыемстве прымае міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Гісторыя падраздзялення бярэ пачатак са снежня 2022 года, калі на базе вайсковай часці 3214 быў створаны атрад спецыяльнага прызначэння «Беркут». Тыдзень таму ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта атрад спецыяльнага прызначэння атрымаў прыстаўку «асобны» з пераўтварэннем у воінскую часць.
Сярод задач «Беркута» — барацьба з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі і дыверсійнымі разведвальнымі групамі ў ходзе правядзення контртэрарыстычных аперацый, правядзенне мерапрыемстваў па ўзмацненні аховы дзяржаўнай граніцы, а таксама вызваленне заложнікаў і захопленых аб’ектаў, пошук і затрыманне ўзброеных злачынцаў.
Звязда, 26 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/9/73375
Текущая дата: 24.11.2024