Белорусский портал в Казахстане

Генпракуратура дала прававую ацэнку раскрыццю ўрачэбнай тайны аб рэзультатах медагляду Бандарэнкі



Аб гэтым паведамляе аддзел інфармацыі нагляднага ведамства.

Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да ўрача УАЗ "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі" і іншай асобы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 178 КК.

"Дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасці, падазроны ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу tut.by, якому паведаміў звесткі аб рэзультатах медыцынскага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён выдаў урачэбную тайну, пры гэтым прадставіў недакладную інфармацыю", - адзначылі ў Генпракуратуры.

У наглядным ведамстве дадалі, што "дзеянні названых асоб прывялі да цяжкіх наступстваў, што выявілася ў павышэнні напружанасці ў грамадстве, стварэнні атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў, пабуджэнні грамадзян да агрэсіі і проціпраўных дзеянняў".

Падазроныя затрыманы.

19 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/90/57051
Текущая дата: 06.10.2024