Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 122 435 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 102 113 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 122 435 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 1588 выпадкаў. 

102 113 чалавек больш не хварэюць.

Усяго праведзена 3 041 384 тэсты на каранавірус. 

Памерлі 1 089 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — амаль 58 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,37 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 12,2 млн заражаных, Індыя — больш за 9,0 млн, Бразілія — больш за 6,0 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 21 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/90/57094
Текущая дата: 06.11.2024