Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 115 448 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1263 выпадкі.
96 462 чалавекі больш не хварэюць.
Усяго праведзена 2 903 032 тэсты на каранавірус.
Памерлі 1053 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 54,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,3 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 11 млн заражаных, Індыя — больш за 8,8 млн, Бразілія — больш за 5,8 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 16 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/91/56985
Текущая дата: 05.11.2024