У Мінску ўведзены абавязковы масачны рэжым, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такі стан абавязковы не толькі для работнікаў, але і для наведвальнікаў усіх без выключэння аб`ектаў сталіцы.
Насіць маску таксама абавязкова ў грамадскім транспарце, метро, маршрутных таксі, таксі.
Адпаведныя змены ў рашэнне №1069, якой зацверджаны меры па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый і каранавіруса ў горадзе Мінску ўнесены сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама.
Кантроль за выкананнем патрабаванняў распаўсюджвання вірусных інфекцый і COVID-19 у горадзе ўзмоцняць з сённяшняга дня.
Рашэнне абавязвае кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасці прыняць неабходныя меры па выкананню санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.
Звязда, 12 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/92/56908
Текущая дата: 05.11.2024