Белорусский портал в Казахстане

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці фінансавання пратэстных акцый у Беларусі



Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

- У ходзе расследавання з ДФР КДК атрымана інфармацыя, якая сведчыць аб здзяйсненні Аляксеем Лявончыкам дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадскага парадку. Ён прызнаны падазраваным па крымінальнай справе. Устаноўлены факты пералічэння з падкантрольнага яму рахунку ў адным з заходніх банкаў грашовых сродкаў для падтрымання пратэстных акцый у Беларусі і аказання матэрыяльнай дапамогі асобам, якія прымаюць у іх актыўны ўдзел. У мэтах спынення далейшай злачыннай дзейнасці на грашовыя сродкі, якія паступілі ў краіну для фінансавання пратэстных акцый, накладзены арышт, – адзначылі ў Следчым камітэце.

Там дадалі, што праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па высвятленні іншых абставінаў фінансавання несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Звязда, 11 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/92/57425
Текущая дата: 06.10.2024