Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 5 лістапада на нарадзе аб прымаемых мерах процідзеяння распаўсюджванню вірусных інфекцый.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае не разлічваць на замежную дапамогу ў барацьбе з COVID-19 і арыентавацца на ўласныя сілы. Пры гэтым, усяляк аказваючы неабходную медыцынскую дапамогу людзям, сканцэнтравацца неабходна на асноўных напрамках.
"Там жа нам абяцалі з-за мяжы яшчэ ў часы Уладзіміра Сцяпанавіча (Уладзіміра Караніка на пасадзе міністра аховы здароўя.) не то 50 мільёнаў, не то 150 падкінуць на лячэнне. Праўда, сказалі, што будуць грамадзянскую супольнасць лячыць... - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Яны нас не вылечаць. Ім патрэбны непарадак, мяцеж. Нават не рэвалюцыя, а пераварот. Таму на іх разлічваць не трэба".
"Мы павінны самі лячыць сваіх людзей. Але пры гэтым прашу ўлічыць, што адзін дзень лячэння хворых на COVID-19 абыходзіцца, спецыялісты мне дакладваюць, ад Br90 да Br220. Адзін дзень! Гэта вялікія грошы. Таму я паклікаў сюды губернатараў. Гэта ваш найпершы абавязак - лічыць грошы. Лішніх грошай у краіне няма", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
5 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
5 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/93/56803
Текущая дата: 05.11.2024