У Віцебску з 12 лістапада ўводзіцца масачны рэжым, паведамілі ў гарвыканкаме.
У комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19 у Віцебску ў перыяд пад`ёму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (асенне-зімовы перыяд 2020-2021 гадоў) дадаткова ўнесены пункт 24. У адпаведнасці з ім у горадзе ўводзіцца рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маска) насельніцтвам на наступных аб`ектах арганізацый усіх формаў уласнасці: крамы, гандлёвыя цэнтры, аптэкі, установы аховы здароўя, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі.
«Кіраўнікам арганізацый неабходна забяспечыць выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маска) насельніцтвам на іншых аб’ектах, дзе немагчыма або цяжка арганізаваць сацыяльнае дыстанцыяванне», — дадалі ў гарвыканкаме.
Раней рашэнні аб увядзенні масачных рэжыму былі прынятыя ў Полацкім, Аршанскім, Мёрскім, Шумілінскім раёнах і Наваполацку.
Звязда, 12 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/93/56894
Текущая дата: 26.11.2024