У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынеслі прысуд па справе аб здзеку над дзяржсімволікай.
Фігурант - 19-гадовы хлопец, які, паводле інфармацыі следства, 20 жніўня зняў беларускі флаг з адной са школ раёна і спрабаваў яго спаліць.
Таксама паведамляецца, што хлопец сваю віну прызнаў цалкам і пакрыў шкоду школе - прынёс новы флаг. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў, у бакоў ёсць час, каб яго абскардзіць.
Белтэлерадыёкампанія, 13 лістапада 2020
Белтэлерадыёкампанія, 13 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/93/56969
Текущая дата: 26.11.2024