Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 80 295 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 75 239 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 4 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 80 295 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 936 540 тэстаў на каранавірус.

75 239 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 857 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 34,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,3 млн заражаных, Індыя — больш за 6,5 млн, Бразілія — больш за 4,9 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 4 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/95/56358
Текущая дата: 06.10.2024