Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 80 696 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 75 303 чалавекі



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 5 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 80 696 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 949 656 тэстаў на каранавірус.

75 303 чалавекі больш не хварэюць.

Памерлі 862 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 35,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,6 млн заражаных, Індыя — больш за 6,6 млн, Бразілія — больш за 4,9 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 5 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/95/56359
Текущая дата: 06.10.2024