Медыкі абмеркавалі работу медустаноў на фоне COVID-19. У традыцыйнай працоўнай нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і абласных упраўленняў аховы здароўя, вядучых медустаноў ў фармаце відэаканферэнцыі прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Наталля Качанава звярнула ўвагу на работу медустаноў рознага ўзроўню — пачынаючы ад фельдшарска-акушэрскіх пунктаў і заканчваючы рэспубліканскімі цэнтрамі.
«Трэба прымаць усе меры для таго, каб аказваць кваліфікаваную дапамогу людзям. Мяркуючы па вашых справаздачах, у кожным рэгіёне ў нас дастаткова вольных месцаў у бальніцах. Там, дзе не патрабуецца стацыянарнае лячэнне, пацыенты павінны атрымліваць граматную медыцынскую дапамогу амбулаторна», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
Паводле яе слоў, у медустановах на сёння няма праблем з наяўнасцю сродкаў індывідуальнай абароны, медыкаментаў. «Калі будуць узнікаць нейкія пытанні, мы з вамі на сувязі, — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў аховы здароўя. — Буду ўключацца штотыдзень, каб чуць сітуацыю з першых вуснаў, хоць валодаю інфармацыяй штодня».
Звязда, 28 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/95/56618
Текущая дата: 26.11.2024