Белорусский портал в Казахстане

Хуткая медыцынская дапамога Мінска здзяйсняе ад 1,5 да 2,5 тыс. выездаў за суткі



Аб паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя з нагоды 110-годдзя са дня заснавання службы хуткай меддапамогі.

Сучасная станцыя хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску — гэта больш за 2 тыс. супрацоўнікаў, 167 брыгад і 11 падстанцый. «У залежнасці ад пары года спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі Мінска здзяйсняюць ад 1,5 да 2,5 тыс. выездаў за суткі», — адзначылі ў прэс-службе.

Беларуская сістэма хуткай дапамогі — гэта 889 брыгад, 24 станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ва ўсіх абласцях і Мінску, 43 падстанцыі па ўсіх рэгіёнах краіны і 110 аддзяленняў.

Паводле словаў галоўнага ўрача Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Аляксандра Жынко, хуткая дапамога абсталявана абсалютна ўсім неабходным для аказання дапамогі пацыентам пры любым стане. Гэта сучасныя аўтамабілі, медабсталяванне, у тым ліку дэфібрылятар, кардыёграфы і апараты ШВЛ.

Звязда, 17 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/96/56443
Текущая дата: 05.11.2024