Белорусский портал в Казахстане

Вулічныя пратэсты выкарыстоўваюцца для расколу беларускага народа



Аб`яднанне "Беларускі саюз афіцэраў" звярнулася на сайце Міністэрства абароны са зваротам да грамадскасці.

"Мы, члены грамадскага аб`яднання "Беларускі саюз афіцэраў", усведамляючы асабістае дачыненне да забеспячэння ваеннай бяспекі Беларусі, заяўляем аб усямернай падтрымцы палітыкі беларускай дзяржавы, рэалізацыя якой забяспечыла ў нашай краіне духоўнае адзінства грамадства, мір, стабільнасць і бяспеку. Наш выбар, выбар усяго народа Беларусі - гэта наш Прэзідэнт і Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка", - гаворыцца ў звароце.

Але дабрабыт беларускага народа далёка не ўсім у свеце падабаецца. "Сёння мы бачым адкрытыя спробы знешніх сіл разарваць адзінства беларускага грамадства, пахіснуць дзяржаўныя ўстоі і пасеяць хаос грамадзянскай вайны. Мы, дзеючыя афіцэры, афіцэры ў адстаўцы і запасу, у 90-я гады на прыкладзе шэрага постсавецкіх дзяржаў былі відавочцамі, да чаго прыводзіць такое раз`яднанне - страты палітычнай і эканамічнай незалежнасці дзяржавы, рэзкага збяднення народа, бясконцых чалавечых ахвяр. Мы заклікаем увесь беларускі народ праявіць разважлівасць і талерантнасць, не ісці на повадзе ў падбухторшчыкаў і лгуноў, якія вяшчаюць у сетцы Інтэрнэт, не патураць вулічным крыкунам і правакатарам", - адзначаецца ў звароце.

Беларускі саюз афіцэраў падкрэслівае, што вулічныя пратэсты выкарыстоўваюцца для расколу беларускага народа. "Беларусы заўсёды жылі сваім розумам, умелі слухаць і чуць розныя пункты гледжання. Мы лічым, што вулічныя пратэсты выкарыстоўваюцца для расколу беларускага народа, для раздзялення грамадзян на сваіх і чужых. Гэтага дапусціць нельга. Мы павінны захаваць наша адзінства шляхам мірнага канструктыўнага дыялогу. Натоўп не павінен вырашаць лёс краіны на вуліцы. Адкрыта і рашуча заяўляем - толькі мы самі, усе разам, будзем вырашаць, у якой краіне нам жыць і гадаваць дзяцей і ўнукаў. Не сумняваемся ў мудрасці вялікага беларускага народа, які не дазволіць адабраць будучыню ў нашай краіны. Захаваем мір і спакой на беларускай зямлі разам. За Беларусь!" - адзначылі на заканчэнне афіцэры.

19 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/96/56496
Текущая дата: 05.11.2024