Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства абароны.
"Рассылаемае па электроннай пошце (з адраса info.mil.by@yandex.by) ад імя ваеннага ведамства паведамленне аб яўцы ў ваенкамат не з`яўляецца сапраўдным. Адрас не належыць ваеннаму ведамству. Абавязкі грамадзян па выкананні воінскага абавязку выкладзены ў законе "Аб воінскім абавязку і воінскай службе", а не ў законе, згаданым у фэйкавым паведамленні", - адзначылі ў Мінабароны.
У мэтах выканання воінскага абавязку грамадзян выклікаюць у ваенны камісарыят або іншы орган, які ажыццяўляе воінскі ўлік, толькі персанальнымі павесткамі, у якіх пазначаецца не тэлефон даверу дзяржорганаў, а тэлефон службовай асобы органа, што выклікае грамадзяніна. "Калі ў вас узнікаюць пытанні, просім звяртацца за растлумачэннем у ваенкамат па месцы жыхарства", - дадалі ў ведамстве.
20 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
20 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/96/56515
Текущая дата: 26.11.2024