Аператыўнікі наркакантролю Чыгуначнага РАУС г. Гомеля атрымалі інфармацыю аб тым, што кватэра непрацуючага 44-гадовага жыхара горада, раней судзімага за незаконны абарот наркатычных сродкаў, выкарыстоўваецца наркаманамі для сустрэч і ўжывання забароненых рэчываў.
Супрацоўнікі звязаліся са сваякамі гаспадара жылля. Адзін з іх распавёў, што ўладальнік кватэры неяк паказваў сапраўдны пісталет. Больш за тое, ён казаў пра тое, што заб’е любога незнаёмца, які сунецца ў дзверы, а потым застрэліць і сябе.
Улічваючы такія абставіны, каб патрапіць у кватэру і прадухіліць любыя інцыдэнты, задзейнічалі АМАП. Байцы спецпадраздзялення спрацавалі прафесійна, не даўшы магчымасць мужчыну распачаць небяспечныя дзеянні.
Аператыўнікі праверылі ложак і знайшлі ў матрацы пісталет ТТ і патроны. Пад падушкай выявілі скрутак са здробненым раслінным рэчывам. Усе канфіскаванае накіравалі на экспертызу.
Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, згодна з заключэннем экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, пісталет з магазінам выраблены самаробным спосабам з выкарыстаннем макета пісталета ТТ і прыдатны для стральбы. Восем патронаў таксама выраблены саматужным спосабам і прыдатныя для стральбы. Канфіскаваная трава апынулася марыхуанай.
Па фактах незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі і незаконнага абароту наркатычных сродкаў распачатыя крымінальныя справы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/97/56381
Текущая дата: 05.11.2024