Беларусь практычна цалкам пяройдзе на ID-карты замест цяперашніх пашпартоў у 2030 годзе. Пра гэта паведаміў першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.
«З улікам таго, што няма абавязковага адначасовага пераходу на ID-карты, то практычна поўны пераход на іх можа адбыцца на працягу 10 гадоў (па заканчэнні тэрміну дзеяння пашпартоў, у якіх ён складае 10 гадоў)», — лічыць Павел Ткач.
Аднак, на яго думку, «развіццё электронных сэрвісаў і магчымасці ID-карты павінны паскорыць замену цяперашніх пашпартоў на ID-карты ў асноўнай масы актыўнага ў лічбавым свеце насельніцтва».
На першым этапе з дапамогай ID-карты будуць даступныя 5 адміністрацыйных працэдур і 5 электронных паслуг. Затым — усе паслугі і адміністрацыйныя працэдуры, пераведзеныя ў электронную форму.
Звязда, 17 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/97/56448
Текущая дата: 26.11.2024