Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 75 898 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравеў 73 301 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 75 898 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 739 250 тэстаў на каранавірус.

73 301 чалавек больш не хварэе.

Памерлі 785 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 31,2 млн чалавек, пры гэтым больш за 965 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7 млн заражаных, Індыя — больш за 5,4 млн, Бразілія — больш за 4,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 21 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/99/56134
Текущая дата: 05.11.2024