Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 73733 пацыенты з COVID-19



У Беларусі на 24 верасня выздаравелі і выпісаны 73 733 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістравана 76 651 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзены 1 776 271 тэст.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 802 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/99/56207
Текущая дата: 05.11.2024