Сталічныя ўстановы аховы здароўя і аптэкі гатовыя да магчымай другой хвалі COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
У любой аптэцы можна набыць ахоўныя маскі і дэзінфікуючыя сродкі. У грамадскіх месцах устаноўлены дазатары з антысептыкамі, а на падлозе нанесеная спецыяльная разметка, якая нагадвае аб захаванні неабходнай дыстанцыі.
Палепшылася і тэхнічнае абсталяванне медустаноў у кожным раёне Мінска. Там з`явіліся новыя сучасныя апараты камп’ютарнай тамаграфіі.
Як заявіў галоўны ўрача 1-й гарадской бальніцы Дзмітрый Шаўцоў, «на складзе знаходзіцца «незгаральны» запас сродкаў індывідуальнай абароны. Гэта спецыяльныя касцюмы для працы супрацоўнікаў, рэспіратары 2-га і 3-га класа, аднаразовыя халаты, капялюшыкі, пальчаткі, дэзінфекуючыя сродкі».
Звязда, 29 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/99/56273
Текущая дата: 26.11.2024