Па выніках апошніх аналізаў вады ў Першамайскім і Савецкім раёнах, адхіленняў ад нормаў не выяўлена. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале «Мінск. Афіцыйна».
— Сярод проб, адабраных лабараторыяй санэпідслужбы Мінска а 12:00, нестандартных не зафіксавана, — адзначыла галоўны санітарны ўрач Мінска Святлана Ярмак. — На дадзены момант абмежаванняў па выкарыстанні вадаправоднай вады ў пітных мэтах няма, — удакладніла яна.
Дынамічнае назіранне за якасцю вады ў вадаправоднай сетцы працягваецца. Пробы адбіраюць кожныя тры гадзіны.
Звязда, 2 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/99/56322
Текущая дата: 26.11.2024