Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўнікі АМАП выявілі ў Гомелі скрынку з самаробнымі шыпамі з арматуры



Пра інцыдэнт паведамілі на сайце МУС.

6 кастрычніка апоўдні супрацоўнікі АМАП патрулявалі адну з вуліц у цэнтры горада. На вочы трапілася старая покрыўка, прыкрытая цэлафанавым пакетам, якая ляжала ў кустах.

Баец спецпадраздзялення вырашыў праверыць, што знаходзіцца пад пакетам. У цэнтры покрыўкі стаяла скрынка з-пад сантэхнікі, пераматаная скотчам мінскай будаўнічай крамы. Адкрыўшы вечка, міліцыянты ўбачылі самаробныя жалезныя шыпы.

Па факце выяўлення самаробных сталёвых вожыкаў праводзіцца праверка.

Звязда, 6 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/99/56338
Текущая дата: 26.11.2024