Белорусский портал в Казахстане

Выстава беларускіх народных ікон адкрываецца ў Гомелі



На выставе прадстаўлены 45 абразоў палескага і падняпроўскага рэгіёнаў перыяду ХІХ-ХХ стагоддзяў і 8 абразоў, створаных рэчыцкім мастаком Аляксандрам Ісачовым.

Карцінная галерэя Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі адкрывае выставу ікон "Святыя лікі Праваслаўя. Знакі часу".

"На выставе прадстаўлены 45 абразоў палескага і падняпроўскага рэгіёнаў перыяду ХІХ-ХХ стагоддзяў і 8 абразоў, створаных рэчыцкім мастаком Аляксандрам Ісачовым", — паведамілі арганізатары.

Беларускія народныя абразы — гэта фенамен беларускай духоўнай культуры і іканаграфічнага мастацтва, малавывучаны да гэтага часу. Дадзены іканапіс фармаваўся як "хатні", "сямейны".

Яго дарылі нованароджанаму — абраз, якая будзе з ім усё жыццё. Гэтым жа абразом дабраслаўлялі на шлюб, а пасля Божага бласлаўлення абраз станавіўся ў чырвоны кут.

"У адрозненні ад кананічных, народныя абразы пісаліся майстрамі, якія не мелі спецыяльнай адукацыі. Майстры абапіраліся не на каноны, а на свае ўласныя, народныя ўяўленні аб духоўным свеце. Яны адрозніваліся сваёй прастатой і прыгажосцю, у іх знаходзілі водгук, як святыя цэрквы, так і фальклорныя матывы", — тлумачаць спецыялісты.

Аляксандр Ісачоў (1955 — 1987 гг.) — адзін з самых загадкавых беларускіх мастакоў. Самавук з невялікага райцэнтра, які напісаў больш за 500 карцін за вельмі кароткі адрэзак свайго жыцця, які памёр у 32 гады ад сардэчнага прыступу на трэці дзень пасля адкрыцця першай сваёй персанальнай выставы ў роднай Рэчыцы.

Аляксандр Ісачоў праславіўся пасля свайго сыходу, стаўшы адной з самых трагічных постацяў у беларускім мастацтве.

На палотнах Ісачова дзіўным чынам спалучаюцца біблейскія матывы і міфалагічныя сюжэты. Ён ствараў унікальныя містычныя карціны-іконы ў тэхніцы старых майстроў: класічнага лесіровачнага гладкага пісьма.

Работы Ісачова захоўваюцца ў прыватных калекцыях і Рэчыцкім краязнаўчым музеі, выстаўляюцца ў Санкт-Пецярбургу і Мюнхене.
__________________________________________
Дзе: Гомель, карцінная галерэя Г.Вашчанкі, вул.Карповіча 4
Калі: з 14 сакавіка да 16 красавіка.

Мінск, 14 сакавіка 2017
Sputnik


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/38859
Текущая дата: 19.04.2024