Белорусский портал в Казахстане

Памёр вядомы музычны крытык, адзін са стваральнікаў рок-руху Беларусі Анатоль Мяльгуй



22 красавіка на 60-м годзе жыцця памёр пісьменнік, журналіст, музычны крытык Анатоль Мяльгуй. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

Пахаванне адбудзецца 26 красавіка ў рытуальнай зале крэматорыя. Дакладны час пакуль не вызначаны.

Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх крытыкаў і стваральнікаў рок-руху ў Беларусі, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму, адзначае інтэрнэт-рэсурс.

Мяльгуй удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў "Тры колеры — І" і "Тры колеры — ІІ", падчас якіх на сцэну ўпершыню выйшлі папулярныя сёння гурты "Мроя", "Бонда" і іншыя. Разам з Вітаўтам Мартыненкам выдаў кнігі пра беларускі рок "Праз рок-прызму" і "222 альбомы беларускага року і ня толькі...". Апошняя была адзначана спецыяльным прызам на "Рок-каранацыі-2006".

БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/39128
Текущая дата: 03.05.2024