Белорусский портал в Казахстане

Расійскі святар за сутэнёрства прыгавораны віцебскім судом да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі



14 лістапада суд Чыгуначнага раёна Віцебска на закрытым пасяджэнні абвясціў прысуд 39-гадоваму святару Мікалаю Кірэеву, грамадзяніну Расіі.

Мужчына прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да арганізацыі і выкарыстання заняцця прастытуцыяй іншай асобай, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, спалучаных з вывазам за межы дзяржавы асобы для прастытуцыі, учыненых асобай, якая раней учыніла злачынства.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

БелаПАН, 14 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/41069
Текущая дата: 19.04.2024