Белорусский портал в Казахстане

Аб`яўленне 2018-га Годам малой радзімы стане дадатковым імпульсам для развіцця мясцовых традыцый і звычаяў



Такое меркаванне выказала першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Ірына Дрыга прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

"Думаю, што ў план мерапрыемстваў па правядзенні Года малой радзімы будуць уключаны ўсе ўстановы культуры, у тым ліку музеі, сельскія клубы. Вялікую ўвагу плануецца ўдзяліць арганізацыі свят вёсак, раённых фестываляў, прысвечаных народным традыцыям і звычаям. Таксама рашэнне пасадзейнічае развіццю дамоў рамёстваў, прыцягненню ўвагі турыстаў і прыезджых да творчасці мясцовых умельцаў", - лічыць Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, тэма малой радзімы знойдзе адлюстраванне ў творах мастацтва, канцэртах, прымеркаваных да дзяржаўных свят.

Ірына Дрыга таксама праінфармавала, што міністэрства ў бягучым годзе мае намер змяніць падыходы да дзейнасці па ўстаноўцы твораў манументальнага мастацтва. Плануецца распрацаваць план на бліжэйшую перспектыву ў гэтай сферы.

"Чакаем прапановы ад рэгіёнаў і Мінска", - дадала яна.

12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/42564
Текущая дата: 25.04.2024