Белорусский портал в Казахстане

Нават у мірны час роля ўнутраных войскаў вялікая



Аб гэтым 16 сакавіка заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС вайсковую часць 5448 у Мінску.

"Роля вялікая, роля супакойваючая. Я гэта вельмі цаню, часта аб гэтым гавару і заўсёды настойваю на тым, каб ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў неслі службу, асабліва ў гарадах, у Мінску, дзе розных людзей шмат. І яшчэ важна: калі вы ідзяце па вуліцы і бачыце патруль - вы сябе ўпэўнена і спакойна адчуваеце. Асабліва бацькі з маленькімі дзецьмі. Нават у мірны час роля іх вялікая", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, вядома, яго прыезд ва ўнутраныя войскі ў першую чаргу звязаны з маючым адбыцца святам і юбілейнай датай. Ён падкрэсліў, што на цягам часу ўнутраныя войскі паступова развіваліся і ім перадаваліся розныя функцыі.

"Гэта войскі, якія ў мірны час выконваюць функцыі па навядзенні ўнутранага парадку ў нашай краіне. Гэта войскі практычна пастаяннай баявой гатоўнасці, як пагранічныя і іншыя. Гэта вельмі пачэсная служба. Хлопцы і бацькі хочуць, каб сыны тут служылі (ужо і дзяўчаты служаць). Яны сёння разам з міліцыяй забяспечваюць унутраную бяспеку нашай дзяржавы. Гэта яны наводзяць парадак, змагаюцца са злачыннасцю, дапамагаюць і ўчастковым міліцыянерам, і следчым паставіць на месца злачынцаў", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў ваеннаслужачых унутраных войскаў са святам і падзякаваў за тую вялікую ролю, якую яны выконваюць у грамадстве.

"Даволі мірным, спакойным грамадстве. Але, не дай бог што здарыцца, яны, як усе, павінны забяспечыць і ўнутраную бяспеку, не дай бог, ваюючай краіны. Гэтаму мы іх і вучым", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

16 сакавіка 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/42859
Текущая дата: 04.05.2024