Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасцю за яго", - гаворыцца ў віншаванні.

"Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асобную ўдзячнасць кіраўнік дзяржавы выказаў ветэранам.

"Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар - магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі.

Гэта свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасцю за яго.

Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны.

Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці.

Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам! Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар - магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці. Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады.

Аляксандр Лукашэнка.

8 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/43361
Текущая дата: 28.04.2024