Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 кастрычніка 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 81 дзень.

У гэты дзень у 1918 годзе Рада БНР зацвердзила часовую Канстытуцыю. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 кастрычніка

У 1918 годзе Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю.
У 1919 годзе ў Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.
У 1931 годзе ў СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.

Хто нарадзіўся 11 кастрычніка

1909 год: Зінаіда Бандарына, беларуская празаік, паэтэса, перакладчык.
1913 год: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Марыяк і амерыканская актрыса Эмілі Дэшанель.

11 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць прападобнага Харытона Спавядальніка.

У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, таму што менавіта сёння д`ябла выгналі з нябёсаў і ён упаў на зямлю. Некаторыя ў вогуле не выходзілі з хаты, каб не наклікаць на сябе бяду або сурокі.

У хатах, тым не менш, ладзілі вячоркі. На іх дзяўчыны збіраліся разам, працавалі, расказвалі гісторыі і спявалі. Далучаліся і хлопцы, таму што гэта была выдатная нагода пазнаёміцца і прыглядзецца да дзяўчат.

Назіралі ў гэты дзень за прыродай. Лічылася, што калі лісце ападае адваротным бокам уверх, у наступным годзе будзе добры ўраджай. Калі на дрэвах у другі раз за год з`явіліся кветкі, яшчэ будуць трымацца цёплыя дні.

Sputnik, 11 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/45362
Текущая дата: 02.05.2024