Белорусский портал в Казахстане

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў летапісе чалавецтва стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнятання і новых надзей на светлую будучыню



Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара

"З таго часу прайшло ўжо больш за сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых альбо іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сучасная Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. "Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства", - лічыць ён.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сваім розумам, талентам і працавітасцю грамадзяне захаваюць, прымножаць і перададуць нашчадкам бясцэнны нацыянальны здабытак - суверэнную Беларусь.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.У летапісе чалавецтва гэта сапраўды эпахальная дата стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнятання і новых надзей на светлую будучыню.

З таго часу прайшло ўжо больш за сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых альбо іншых гістарычных дзеячаў. 

Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.

Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Упэўнены, што сваім розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш бясцэнны нацыянальны здабытак - суверэнную Беларусь.Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у імя Айчыны!

Аляксандр Лукашэнка, 7 лістапада 2018 года.

БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/45521
Текущая дата: 29.03.2024