Белорусский портал в Казахстане

Ордэнам Маці ўзнагароджана 31 жыхарка Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей



Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 снежня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 31 жыхарка Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. 

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы прадпрыемстваў лёгкай і цяжкай прамысловасці, аграпрамысловага комплексу і дрэваапрацоўчай галіны, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, хатнія гаспадыні.

У ліку ўзнагароджаных брыгадзір вытворчай брыгады ААТ "Баброва-Агра" Тамара Альшэўская, работніца сектара аховы службы бяспекі і абароны інфармацыі ААТ "Мастоўдрэў" Алена Нікіціч, дызайнер ТАА "Эдэльвейс Дэкор" Алеся Кузняцова, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ірына Лесюкова, вядучы ветэрынарны ўрач філіяла "Белшына-Агра" ААТ "Белшына" Святлана Раговіч.

12 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/45967
Текущая дата: 05.05.2024