Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Трыццаць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. За тысячы кіламетраў ад Радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджванне па ўсёй зямлі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тая вайна прынесла гора ў многія беларускія сем`і, абарваўшы жыцці і скалечыўшы лёсы тысяч нашых суайчыннікаў. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ваеннаслужачых, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і навечна набылі славу".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цяпер, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, як ніколі важна помніць аб каштоўнасці міру і спакою на планеце. На яго думку, воіны-інтэрнацыяналісты - надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл краіны.

"Вашы мужнасць і вернасць абавязку - дастойны прыклад для сучаснай моладзі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Зварот Прэзідэнта Беларусі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

Паважаныя таварышы! Сёння Беларусь адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Трыццаць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане.

За тысячы кіламетраў ад Радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджванне па ўсёй зямлі. Тая вайна прынесла гора ў многія беларускія сем`і, абарваўшы жыцці і скалечыўшы лёсы тысяч нашых суайчыннікаў.

Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ваеннаслужачых, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і навечна набылі славу.

Цяпер, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, як ніколі важна помніць аб каштоўнасці міру і спакою на планеце.

Воіны-інтэрнацыяналісты - гэта надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл краіны. Вашы мужнасць і вернасць абавязку - дастойны прыклад для сучаснай моладзі.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

15 лютага 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/46855
Текущая дата: 03.05.2024