Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 чэрвеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 191 дзень.

Сёння святкуецца Міжнародны Алімпійскі Дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 чэрвеня

У 1941 годзе войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
У 1944 годзе савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
У 1946 годзе было заснавана Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.

Хто нарадзіўся 23 чэрвеня

1938 год: Юрый Хадыка, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец.

Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Ганна Ахматава і амерыканскі пісьменнік Рычард Бах.

23 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць двух святапакутнікаў Цімафеяў – Прускага і Ульянава.

Дзень лічыўся не вельмі добрым, а знаменні, якія з`яўляліся 23 чэрвеня, трактаваліся як неспрыяльныя. Па павер`і, у гэты дзень духі маглі хадзіць па зямлі і турбаваць людзей.

Асабліва дрэнна было разбіць 23 чэрвеня люстэрка або ўбачыць вясёлку – яна прадвяшчала галодны год. Сцерагліся таксама пажараў.

Калі ў гэты дзень не бачна казурак – чакаецца перамена надвор`я.

Sputnik, 23 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/48560
Текущая дата: 07.05.2024