Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што музей, адпавядаючы высокім патрабаванням часу, дастойна выконвае сваю місію па захаванні і выкарыстанні фонду ўнікальных калекцый мастацтва, з`яўляецца скарбніцай духоўнай культуры краіны.

"За апошнія гады вамі рэалізаваны шэраг цікавых маштабных праектаў, накіраваных на ўзбагачэнне нацыі, папулярызацыю на міжнародным узроўні гістарычных і сучасных каштоўнасцей беларусаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў калектыву музея словы ўдзячнасці за безупынны творчы пошук, імкненне ўзбагаціць жыццё праўдзівымі эмоцыямі, штодзённую плённую працу і адданае служэнне роднай Беларусі, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ажыццяўлення ўсіх планаў.

4 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/50518
Текущая дата: 28.04.2024