Белорусский портал в Казахстане

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы



Такую прапанову 11-га снежня падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаюць таксама традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень і на Велікодным тыдні, а таксама праводзін зімы ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, калядны абрад "Конікі" ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Акрамя таго, дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўняць традыцыі гатавання ўнікальнага торта банкухі ў гарадскім пасёлку Поразава Гродзенскай вобласці і стварэння дываноў - карцін з саломкі на чорным палатне. 

Тэхналогію захавалі ў вёсцы Рухава, аграгарадку Палажэвічы і Старых Дарогах Мінскай вобласці.Такім чынам, спіс папоўніцца пяццю новымі каштоўнасцямі. 

Адбудзецца гэта пасля таго, як адпаведнае рашэнне прыме Мінкульт.

11 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/50888
Текущая дата: 05.05.2024