Белорусский портал в Казахстане

Як Беларусь адзначыла Дзень роднай мовы



Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы.

Там дыпламаты часова забылі пра, як кажуць, працоўную ангельскую мову дзеля сваёй роднай. Па ўжо добрай традыцыі ў краіне прайшоў і лінгвістычны марафон. Праверыць сваё валоданне родным словам можна было падчас агульнай дыктоўкі. Але беларускую мову пачуць можна было не толькі ад нашых землякоў. 



Лінгвістычны марафон па ўсёй краіне. Яе, мілагучную і родную, пачуць можна паўсюль. І, дарэчы, не толькі ад носьбітаў. 7 гадоў таму Олівер прыехаў вучацца ў Беларусь. Нашу «Купалінку» вывучыў спачатку ледзьве не дзеля спрэчкі – каб атрымаць залік. А цяпер яна залаты хіт у рэпертуары спявака.   

Тэлеканал СТВ, 21 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/51802
Текущая дата: 03.05.2024