Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 25 лютага 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 310 дзён.

Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 25 лютага

У 1918 годзе было створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.

Хто нарадзіўся 25 лютага

1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
1947 год: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч.
1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П`ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.

25 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.

У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.

Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджыстае лета.

Sputnik, 25 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/51838
Текущая дата: 20.04.2024