Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 28 лютага 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 307 дзён.

Якія падзеі адбыліся 28 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 лютага

У 1468 годзе ў ВКЛ быў прыняты крымінальны кодэкс — Судзебнік Казіміра.

Хто нарадзіўся 28 лютага

1712 год: Удальрык Крыштоф Радзівіл, польскі і беларускі пісьменнік.
1902 год: Павел Гаўрыленка, беларускі жывапісец.
1902 год: Сымон Куніцкі, беларускі крытык і літаратуразнавец.
1927 год: Марк Смагаровіч, беларускі паэт.
1937 год: Георгій Галенчанка, беларускі гісторык.
1966 год: Алесь Бадак, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі літаратуразнавец Юрый Лотман і рускі тэатральны рэжысёр Валерый Фокін.

28 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Анісіма, які прыняў хрышчэнне ад апостала Паўла.

Лічыцца, што ў гэты дзень зіма змагаецца з вясной. Асаблівую пашану выказвалі пастухам – іх частавалі, падносілі падарункі. Пастухі загаворвалі авец, каб яны добра ягніліся. Таксама з хат выносілі насенне і пакідалі яго на марозе, каб яно "загартавалася" і ўраджай быў лепшы.

Па надвор`і 28 лютага меркавалі, які будзе верасень. Калі снег ужо растаў, будзе шмат сена. Яркі месяц прадвяшчаў працяг маразоў.

Sputnik, 28 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/51857
Текущая дата: 29.05.2020