Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 26 сакавіка 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 280 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 сакавіка

У 1944 годзе ў Мінску ў гарадскім тэатры адбылася прэм’ера оперы "Усяслаў Чарадзей" М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай.
У 1988 годзе адбылося ўтварэнне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб`яднання Студэнтаў (БАС) у Польшчы.

Хто нарадзіўся 26 сакавіка

1940 год: Міхаіл Касцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ.
1942 год: Іван Арабейка, беларускі паэт.
1960 год: Віктар Шніп, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі літаратар Тэнесі Уільямс, нямецкі пісьменнік і кінасцэнарыст Патрык Зюскінд і актрыса Кіра Найтлі.

26 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара, патрыярха Канстанцінопальскага.

У гэтыя дні рыбакі адпраўляюцца на раку, дзе пад апошнім ільдом добра клююць акунь і плотка. У лесе сцерагуцца: надыйшоў час прачынацца мядзведзям.

Калі гусі прыляцелі да 26 сакавіка, год будзе ўраджайны. Вецер з поўначы прадвяшчае халодную вясну.

Sputnik, 26сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/52232
Текущая дата: 25.04.2024