Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску памёр 75-гадовы акцёр Коласаўскага тэатра



У Віцебску памёр хворы з пацверджаным каранавірусам - 75 гадовы акцёр Коласаўскага тэатра. Мужчына памёр у ноч на 31 сакавіка.

У Віктара Дашкевіча і яго жонкі было запаленне лёгкіх, гэты дыягназ ім паставілі ў паліклініцы. Мужа і жонку адправілі на шпіталізацыю ў тубдыспансер. Аднак ён быў перапоўнены, і Дашкевічы адпрасіліся дадому. Дома тэмпература расла, іх зноў шпіталізавалі. 

75-гадоваму Віктару Дашкевічу стала горш, ён знаходзіўся ў рэанімацыі, на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Сітуацыю ўскладняла тое, што ў яго была хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх. 

Жонку акцёра выпісалі 26 сакавіка, яна на 14-дзённым каранціне. 

Звязда, 31 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/52342
Текущая дата: 26.04.2024